Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікаваны падрабязнасці канклава, на якім быў выбраны Папа Францішак
Святы Айцец
25.11.2013 12:53
У першым туры галасавання лідарам быў арцыбіскуп Мілана кардынал Анджэло Скола, які набраў 30 галасоў, а на другім месцы ішоў кардынал Берголіа.
 
Арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Хорхе Марыё Берголіа быў выбраны Папам у шостым туры галасавання на канклаве, атрымаўшы 90 са 115 галасоў.
 
Крыніцай выступае біяграфія Пантыфіка «Францішак: жыццё і рэвалюцыя», напісаная аргенцінскай журналісткай Лізаветай Піке і выдадзеная ў Італіі.
 
У кнізе журналісткі, якая знаёмая з сённяшнім Папам больш за 10 гадоў, утрымліваюцца — без спасылкі на крыніцу — падрабязнасці апошняга канклава, які прайшошў у Сікстынскай капэле ў сакавіку 2013 года.
Паводле слоў Піке, у першым туры галасавання лідарам быў арцыбіскуп Мілана кардынал Анджэло Скола, які набраў 30 галасоў, а на другім месцы ішоў кардынал Берголіа, за якога прагаласавалі 25 кардыналаў.
 
Журналістка зазначае, што сам будучы Папа ў першым туры галасаваў за кардынала Сколу. 
 
На другі дзень галасаванні колькасць галасоў за кардынала Берголіа павялічвалася, а за Сколу — памяншалася. Пяты тур галасавання, як сцвярджае журналістка, быў прызнаны несапраўдным з-за таго, што ў урне было выяўлена менш бюлетэняў для галасавання, чым колькасць тых, хто галасаваў, — два бюлетэні склеіліся і трапілі ў урну як адзін. Таму пасля пятага туру галасы за кардыналаў не лічыліся, а бюлетэні былі адразу ж спалены.
 
Пасля таго, як у шостым туры галасавання кардынал Берголіа набраў 90 галасоў, з трубы Сікстынскай капелы пайшоў белы дым, які сведчыў аб тым, што новы Пантыфік выбраны.
 
Канклавы праходзяць у абставінах строгай сакрэтнасці, яго ўдзельнікі прыносяць прысягу аб нераскрыцці інфармацыі, таму падрабязнасці іх правядзення не пацвярджаюцца і не каментуюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла.
 
Паводле партала «РИА Новости» 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.