Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік сустрэўся з дзецьмі, хворымі на сіндром Рэта
Святы Айцец
27.11.2013 12:27

27 лістапада перад агульнай аўдыенцыяй Святы Айцец Францішак сустрэўся ў ватыканскай Зале Паўла VI з 50 дзяўчынкамі, хворымі на сіндром Рэта, і іх сем’ямі. Гэта была ўжо не першая сустрэчы Папы з дзецьмі, якія пакутуюць ад сур’ёзных захворванняў.

Адна з іх прайшла 31 мая ў капліцы Дома св. Марты, калі Пантыфік сустрэўся з маленькімі пацыентамі анкалагічнага аддзялення рымскай клінікі “Агасціна Джэмелі”.

Сіндром Рэта – псіханеўралагічнае спадчыннае захворванне, якое сустракаецца амаль выключна ў дзяўчынак. Сіндром назвалі ў гонар Андрэаса Рэта, аўстрыйскага неўролага, які ўпершыню апісаў яго ў 1966 г. Складанасць выяўлення хваробы звязана з тым, што яна праяўляецца не адразу, звычайна на працягу другога года жыцця. Сіндром Рэта сустракаецца з перыядычнасцю 1 выпадак на 10-15 тысяч народжаных.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.