Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да вернікаў Антыяхійскай Грэка-Мелькіцкай Царквы: не змірацца з думкай, што Блізкі Усход можа існаваць без хрысціян
Святы Айцец
30.11.2013 14:44

Святы Айцец 30 лістапада сустрэўся з вернікамі Антыяхійскай Грэка-Мелькіцкай Царквы, якія прыбылі ў Рым з пілігрымкай. Папа звярнуў увагу на неабходнасць прымірэння на Блізкім Усходзе і перш за ўсё ў Сірыі і заклікаў пілігрымаў маліцца ў гэтай інтэнцыі, бо толькі малітва можа спыніць усе акты насілля і стаць на шлях дыялогу.

Пантыфік заклікаў вернікаў не змірацца з думкай, што Блізкі Усход можа існаваць без хрысціян, і трымацца “духоўных каранёў мелькіцкай традыцыі”, захоўваючы “грэка-каталіцкую тоеснасць”.

Папа Францішак запрасіў Грэка-Мелькіцкую Царкву “культываваць” пачуццё экуменізму і клапаціцца аб адзінстве ўнутры сябе, бо рознагалоссі “сур’ёзна шкодзяць жыццю Касцёла, яго камуніі і сведчанню”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.