Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў рымскай парафіі Св. Кірыла Александрыйскага: Езус вельмі нас любіць і заўсёды глядзіць на нас
Святы Айцец
02.12.2013 13:37

1 снежня Папа Францішак наведаў рымскую парафію Святога Кірыла Александрыйскага. Пантыфік удзяліў дзевяці падлеткам сакрамэнт канфірмацыі, сустрэўся з хворымі і новаахрышчанымі і паспавядаў некалькіх вернікаў.

Парафія, размешчаная на ўскраіне Рыма, мае значную колькасць імігрантаў.

Гэта ўжо другі візіт Папы ў рымскую парафію, пасля наведвання ў маі касцёла святых Альжбеты і Захарыі.

«Езус глядзіць на нас з любоўю, — падкрэсліў Святы Айцец у гаміліі. — Ён вельмі нас любіць і заўсёды глядзіць на нас».

Па словах Папы, мы сустракаемся з Хрыстом у сакрамэнтах, але не толькі: «Калі мы здзяйсняем добрыя справы, калі наведваем хворых, калі дапамагаем бедным, думаем пра іншых, калі мы не паводзім сябе як эгаісты, — ва ўсіх гэтых рэчах мы абавязкова сустракаем Езуса».

Пантыфік нагадаў, што на гэтым шляху грэх вылікае ў чалавека сум, але Езус прабачае грэх у сакрамэнце пакаяння. «Смялей, не бойцеся! Гэты шлях і ёсць жыццё. А самы лепшы падарунак – сустрэча з Езусам», — сказаў Папа, дадаўшы, што пад поглядам Хрыста можна аднавіць наш шлях, «любячы адзін аднаго як браты».

«Дзякую за ваш прыём, за дабрыню і радасць, — сказаў Святы Айцец напрыканцы. – Прашу маліцца за мяне, таму што я маю ў гэтым патрэбу. І калі штосьці ў арганізацыі візіту вас занепакоіла, - магчыма, празмерныя меры бяспекі ці страх, - ведайце, што я з гэтым не згодны: я з вамі!»

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.