Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа сустрэўся з прэм’ер-міністрам Ізраіля |
Святы Айцец
|
03.12.2013 12:23 |
2 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Біньяміна Нетаньяху, прэм’ер-міністра Дзяржавы Ізраіль. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці арцыбіскупам Пьетро Паралінам.
Падчас размоў увага была засяроджана на складанай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі на Блізкім Усходзе, з асаблівым акцэнтам на аднаўленне перамоў паміж ізраільцянамі і палесцінцамі. Была выказана надзея, што справядлівае і трывалае ўрэгуляванне канфлікту будзе дасягнута як мага хутчэй.
Гаворка ішла таксама пра планы Папы Францішка наведаць Святую Зямлю.
Былі абмеркаваны пытанні наконт адносін паміж органамі дзяржаўнай улады і мясцовымі каталіцкімі супольнасцямі, а таксама паміж Дзяржавай Ізраіль і Святым Пасадам, і выказана надзея, што пагадненне, якое рыхтуецца, можа быць падпісана ў хуткім часе. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.