Папа Францішак вырашыў заснаваць спецыяльную Камісію па абароне дзяцей, каб даручыць ёй абавязак клопату Апостальскай Сталіцы аб ахове непаўналетніх і душпастырскай увазе да ахвяраў злоўжыванняў. Пра гэта паведаміў 5 снежня арцыбіскуп Бостанскі кардынал Шон Патрык О’Мэлі.
Іерарх падкрэсліў, што Папа Францішак прыняў рашэнне аб заснаванні новай структуры “працягваючы лінію, узятую Бэнэдыктам XVI”, і абапіраючыся на прапанову Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.
Кампетэнцыі новай структуры будуць акрэслены пазней спецыяльным дакументам Пантыфіка. Яе дзейнасць будзе заключацца ў кантролі за рэалізацый праграм па абароне дзяцей, фармуліроўцы прапаноў для новых ініцыятыў Рымскай Курыі ў супрацоўніцтве з біскупамі, епіскапатамі, вышэйшымі настаяцелямі і Канферэнцыямі вышэйшых настаяцеляў манаскіх супольнасцяў.
Акрамя таго, камісія будзе займацца распрацоўкай накірункаў дзейнасці ў сферы абароны непаўналетніх, развіцці і пашырэнні нормаў, працэдур і стратэгій з мэтай прадухілення магчымых злоўжыванняў; распрацоўкай выхаваўчых праграм для дзяцей, бацькоў, семінарыстаў, святароў і ўсіх, хто працуе з непаўналетнімі. Камісія будзе супрацоўнічаць з грамадзянскімі ўладамі і разглядаць справу святароў, абвінавачаных у злоўжываннях, супрацоўнічаць з экспертамі ў розных навуках і сферах сацыяльнай дзейнасці з мэтай прафілактыкі злачынстваў, адказваць за душпастырскі клопат аб ахвярах злоўжыванняў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|