Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Для Пантыфіка і яго супрацоўнікаў прагучаць адвэнтавыя медытацыі прапаведніка Папскага Дома |
Святы Айцец
|
06.12.2013 12:42 |
“Да Божага Нараджэння разам са св. Францішкам Асізскім” – тэма медытацый, якія прапаведнік Папскага Дома а. Раньера Канталамеса прапануе Папу Францішку і яго супрацоўнікам у кожную з пятніц Адвэнту. Першая прагучыць у Апостальскім палацы 6 снежня.
Па словах прапаведніка, да абрання тэмы яго натхніла нядаўняе падарожжа Пантыфіка ў Асізі і абраная ім тэма наступнага Сусветнага дня міру: “Братэрства – падмурак і шлях да міру”. Айцец Канталамеса прапануе паглядзець на постаць Бедняка з Асізі праз яго пакору, беднасць і імкненне рэфармаваць Касцёл.
На адвэнтавыя медытацыі запрошаны кардыналы, арцыбіскупы і біскупы, сакратары ватыканскіх ведамстваў, прэлаты Рымскай Курыі і вікарыяту Рыма, генеральныя настаяцелі манаскіх кангрэгацый. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.