Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнік ААН падзякаваў Пантыфіку за намаганні па прыцягненні ўвагі да становішча бежанцаў
Святы Айцец
06.12.2013 17:32

6 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Антоніо Гутэрэса. Была абмеркавана цяжкая гуманітарная сітуацыя ў Сірыі і ініцыятывы, неабходныя для падтрымкі суседніх дзяржаў, якія прынялі больш за 2 мільёны бежанцаў з гэтай краіны.

Прадстаўнік ААН падзяліўся з Пантыфікам інфармацыяй аб сітуацыі з бежанцамі і эмігрантамі ў свеце, а таксама выказаў Папу глыбокую падзяку за намаганні па прыцягненні ўвагі грамадстваў да цяжкага становішча гэтых людзей.

Антоніо Гутэрэс выказаў занепакоенасць у сувязі з жаданнем некаторых краін Еўрасаюза не прымаць бежанцаў, у тым ліку з Сірыі, і расказаў пра ініцыятывы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, накіраваныя супраць падобнай палітыкі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.