| Папа зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў |
| Святы Айцец |
| 09.12.2013 20:47 |
|
Будучая благаслаўлёная жыла ў ХIX ст. у Кома на поўначы Італіі і большую частку жыцця прысвяціла служэнню цяжка хворым. Дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў, зацверджаныя Пантыфікам, тычацца 10 асоб. Гэта французскі святар а. Маўрысіа Марыя Матэа Гарыгу, заснавальнік Інстытута Маці Божай Спачування; нямецкі аўгустыніянін а. Клемент Фюль; венгерскі кармэліт а. Марсэль ад Панны з Кармэлю, італьянскі трапіст а. Рамана Батэгаль, с. Разалія Кадрон-Жэтэ, заснавальніца Інстытута Сясцёр Міласэрнасці з Канады; с. Марыя Роза Тэрэза Гай Цібаў з Іспаніі, заснавальніца Кангрэгацыі Сясцёр св. Юзафа з Жыроны; дзве італьянкі: с. Орсала Мезіні, генеральная настаяцельніца Кангрэгацыі Сясцёр Малой Місіі для глухіх, с. Марыя Схаластыка ад Божага Провіду, генеральная настаяцельніца Кангрэгацыі Сціплых Вучаніц Боскага Настаўніка, і свецкі вернік з Пуэрта-Рыка Рафаэль Кардэр Малін. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


9 снежня Папа Францішак зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання цуду, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдатаў да беатыфікацыі. Сярод іх прызнанне цуду, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай законніцы Джаваніны Франкі, заснавальніцы Кангрэгацыі Шпітальных Сясцёр Маці Божай Балеснай.
для друку
Ватыканскае радыё