Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец перадаў лекі для 4 тысяч сірыйскіх дзяцей
Святы Айцец
11.12.2013 12:21

Папа Францішак перадаў лекі для 4 тысяч сірыйскіх дзяцей у Ліване. Праект дапамогі будзе ажыццяўляцца Папскай радай “Cor Unum” разам з дзіцячай ватыканскай бальніцай “Bambino Gesu” ў Рыме.

Як паведаміў кардынал Рабэр Сара, старшыня Папскай рады, у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano”, ватыканская бальніца дашле лекі разам з урачамі і іншымі медыцынскімі спецыялістамі, якія будуць працаваць у мабільных клініках у Ліване. Лагістычную дапамогу забяспечыць ліванскі “Caritas”.

Больш за 50% сірыйскіх бежанцаў — дзеці і моладзь, паведаміў кардынал Сара. Паводле справаздачы ААН, цяпер у Ліване знаходзяцца 700 тысяч сірыйскіх бежанцаў.

Ватыканскі іерарх праінфармаваў, што каталіцкія арганізацыі з моманту пачатку канфлікту ў Сірыі перадалі для іх гуманітарнай дапамогі на суму 78 мільёнаў долараў. Дапамога значна паспрыяла паляпшэнню жыцця ахвяр канфлікту. У цяперашні час 62 каталіцкія ўстановы задзейнічаны ў гэты працэс.

Старшыя Папскай рады “Cor Unum” сустрэўся некалькі дзён таму ў Ліване з сірыйскімі бежанцамі і прыняў удзел у Сінодзе Мараніцкай Царквы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.