Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Баварскія пілігрымы падаравалі Пантыфіку ёлку для плошчы Св.Пятра |
| Святы Айцец |
| 13.12.2013 15:01 |
|
Францішак нагадаў, што Езус і сёння працягвае развейваць цемру памылак і грахоў, каб прынесці чалавецтву радасць Божага спакою, знакам і напамінам чаго з’яўляецца святочная ёлка. Святы Айцец пажадаў баварскім пілігрымам добрага Божага Нараджэння і адкрытасці на святло ісціны Хрыста, які нарадзіўся для кожнага.
Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,(AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


13 снежня ўвечары на плошчы св. Пятра адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнай ёлкі і «прэм’ернае» уключэнне ілюмінацыі на ёй. У першай палове дня папа Францішак сустрэўся з вялікай баварскай дэлегацыяй, якая прыбыла на гэту ўрачыстую цырымонію. Святочнае дрэва сёлета было ахвяравана Пантыфіку ўладамі і жыхарамі нямецкага горада Вальдмюнхен.
для друку
Ватыканскае радыё