Папа Францішак наведаў ватыканскі дзіцячы дыспансэр |
Святы Айцец
|
14.12.2013 16:51 |
14 снежня Папа Францішак наведаў ватыканскі дзіцячы дыспансэр св. Марты. Затым у Зале Паўла VI Пантыфік сустрэўся з дзецьмі, выхаванцамі дыспансэра, іх сем’ямі і валанцёрамі, якія дапамагаюць сёстрам з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля.
Жэст Святога Айца пацвярджае любоў, з якой Пантыфікі заўсёды ставіліся да гэтай дабрачыннай ініцыятывы ў Ватыкане, распачатай больш за 90 гадоў таму, лічыць сястра Антаньета Калакі, кіраўнік дыспансэра. Яна прызналася, што “гэта вялікая падзея” для супрацоўнікаў, бо ўсе ведаюць стаўленне Папы Францішка да бедных. Менавіта дзяцей з малазабяспечаных сем’яў прымаюць ва ўстанове.
Сёння дыспансэр аказвае падтрымку 270 сем’ям. Дзеці, клопат над якімі ажыццяўляецца там, паходзяць з усіх кантынентаў. У дыспансэры прапануюць не толькі медыцынскую дапамогу, але і прымаюць дзяцей, якія знаходзяцца ў патрэбе, і забяспечваюць іх і іх сем’і прадуктамі харчавання і адзеннем. З 1922 г. ва ўстанове атрымалі дапамогу тысячы малазабяспечаных сем’яў.
Ватыканскую дзіцячую ўстанову наведваў 30 снежня 2005 г. Бэнэдыкт XVI. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|