Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
17 снежня — магчымасць павіншаваць з днём нараджэння Папу Францішка ў твітары
Святы Айцец
17.12.2013 14:56

Папа Францішак адзначае дзень нараджэння. Хорхе Марыё Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 года. Нагоду павіншаваць Пантыфіка маюць у гэты дзень усе карыстальнікі твітара.

Як паведамляецца на старонцы беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а. Гульерма Орціс, езуіт, які ведае Пантыфіка з 1977 года, сказаў: «Вядома, у дзень нараджэння асоба знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, але духоўны прынцып Святога Айца — ніколі не быць у цэнтры!»

Не жадаючы быць у цэнтры ўвагі людзей, Папа Францішак тым не менш заўсёды побач з людзьмі, якія адчуваюць яго прысутнасць і ў твітары, яго адкрытасць на сучасны свет і сучаснага чалавека, яго дыялог са светам.

 

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.