Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прамовіць спецыяльную малітву за сям’ю
Святы Айцец
20.12.2013 13:56

Папа Францішак падрыхтаваў спецыяльную малітву за сям’ю, якая прагучыць упершыню 29 снежня. Гэтая ініцыятыва Пантыфіка звязана з падрыхтоўкай да Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г. і будзе прысвечана сям’і ў кантэксце евангелізацыі.

Святы Айцец прамовіць малітву падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі на ватыканскай плошчы. Падчас гэтай малітоўнай сустрэчы ў нядзелю Святой Сям’і будзе арганізаваны тэлемост: з плошчай св. Пятра спалучацца вернікі з Назарэта і Ларэта.

Імшу ў базыліцы Звеставання ў Святой Зямлі ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў узначаліць Генеральны сакратар Сіноду арцыбіскуп Ларэнца Балдзісэры, а ў Ларэта арцыбіскуп Джавані Танучы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.