Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа: у “культуры адходаў” выкідваюцца не толькі рэчы, але і людзі
Святы Айцец
20.12.2013 14:27

Папа Францішак скіраваў відэапасланне да аргенцінскіх беднякоў “картонэрос”, якія жывуць дзякуючы перапрацоўцы кардону і іншых матэрыялаў. Пантыфік адзначыў, што сёння з дапамогай прадуктаў харчавання, якія выкідваюцца, можна было б накарміць усіх галодных у свеце, і сёння “мы не можам дазволіць сабе раскошы марнаваць тое, што засталося” са стала багацея.

“Мы жывем у “культуры адходаў”, - сказаў Папа, - дзе лёгка выкідваюцца не толькі рэчы, але і людзі”. Пантыфік дадаў, што “картонэрос” нясуць вельмі важную місію на Зямлі, клапоцяцца аб яе экалогіі; перапрацоўка з’яўляецца не толькі экалагічнай, але і прадуктыўнай, і менавіта такі падыход, па словах Святога Айца, можа дапамагчы накарміць і забяспечыць неабходным усіх людзей.

Перапрацоўшчыкі адходаў жывуць у аргенцінскіх трушчобах і вымушаны сярод смецця шукаць кардон, метал і прадукты харчавання. У Аргенціне налічваецца каля 100 тысяч “картонэрос”. Група гэтых людзей прыняла ўдзел у інаўгурацыі Пантыфікату Папы Францішка 19 сакавіка па яго запрашэнні.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.