Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа запрасіў вернікаў Рыма на Імшы, якія цэлебруе ў Доме св. Марты |
| Святы Айцец |
| 27.12.2013 15:19 |
|
Да гэтага часу ў ранішняй літургіі з Папам галоўным чынам прымалі ўдзел супрацоўнікі розных ватыканскіх структур. У сувязі з тым, што Святы Айцец не зможа наведаць усе парафіі Рыма, ён вырашыў даць магчымасць прыняць удзел у Імшах разам з ім прынамсі невялікім групам прадстаўнікоў кожнай з рымскіх парафій. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Папа Францішак жадае сустрэцца з вернікамі ўсіх парафій Рыма. Пачынаючы са студзеня 2014 г. пробашчы парафій Рымскай дыяцэзіі змогуць падаваць заяўкі на ўдзел у ранішняй Эўхарыстыі з Пантыфікам, якую ён цэлебруе амаль штодзённа ў капліцы Дома св. Марты.
для друку
Ватыканскае радыё