| Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Страсбургу |
| Святы Айцец |
| 27.12.2013 17:04 |
|
Святы Айцец запэўніў моладзь у сваёй духоўнай блізкасці і нагадаў, што землі Эльзаса і Латарынгіі, няглядзечы на тое, што на працягу гісторыі неаднойчы былі сведкамі канфліктаў, ператварыліся ў сімвал надзеі, даўшы пачатак сям’і еўрапейскіх народаў. Папа адзначыў, што бачыць вялікі сімвалізм у правядзенні сустрэчы моладзі адначасова ў дзвюх краінах – Францыі і Германіі. Еўропа, па словах Святога Айца, мае патрэбу ў дзейнасці, адвазе і веры моладзі, каб перамагчы складаныя моманты, якія перажывае. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай экуменічнай супольнасцю Тэзэ, якая пройдзе з 28 снежня па 2 студзеня ў Страсбургу, на мяжы паміж Францыяй і Германіяй. У сустрэчы прымуць удзел каля 30 тысяч чалавек, у тым ліку каля 1 тысячы вернікаў з Беларусі.
для друку
Ватыканскае радыё