| Святы Айцец памаліўся за сем’і |
| Святы Айцец |
| 29.12.2013 15:01 |
|
“Жадаю даверыць Езусу, Марыі і Юзафу гэтую сінадальную працу, молячыся за сем’і ва ўсім свеце”, - сказаў Папа і заклікаў вернікаў духоўна далучыцца да яго малітвы. Звяртаючыся да Святой Сям’і, Пантыфік папрасіў дапамагчы “зрабіць таксама нашы сем’і месцамі адзінства і вячэрнікамі малітвы, аўтэнтычнымі школамі Евангелля і маленькімі хатнімі Касцёламі”. “Святая Сям’я з Назарэта, няхай ніколі больш у сем’ях не будзе насілля, закрытасці і падзелаў; а тыя, хто былі паранены ці абражаны, няхай хутка спазнаюць суцяшэнне і аздараўленне”, - сказаў Папа. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


29 снежня, у свята Святой Сям’і, пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак прамовіў малітву за сем’і, якую склаў асабіста. Пантыфік нагадаў таксама, што наступны Сінод Біскупаў будзе прысвечаны пытанням сям’і.
для друку
Ватыканскае радыё