Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак наведае яслі на ватыканскай плошчы
Святы Айцец
31.12.2013 13:10

31 cнежня, пасля Нешпараў у вігілію ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі і спеву “Te Deum” у якасці падзякі Богу за мінулы год, прадугледжаны кароткі візіт Папы Францішка да ясляў, устаноўленых на плошчы св. Пятра. Манументальная святочная кампазіцыя называецца “Францішак 1223 – Францішак 2013” і нагадвае пра св. Францішка Асізскага, які першым у гісторыі Касцёла стварыў яслі на святы Божага Нараджэння.

Бэтлеемская стаенка пабудавана ў неапалітанскім стыле. Яе аздабляюць фігуры шаснаццаці пастухоў, вышынёй да 2 метраў, апранутых у вопратку, характэрную для неапалітанскай традыцыі XVIII ст. Акрамя таго, кампазіцыя дапоўнена фігурамі беднага чалавека, пажылой жанчыны і цыганкі, якая каецца перад Дзіцяткам Езусам.

Напярэдадні свайго візіту да ясляў, 30 снежня, Папа напісаў у “Твітэры”: “У абліччы Дзіцятка Езуса зусіраем аблічча Бога. Прыйдзіце пакланіцца!”

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.