Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка ў Ватыкане наведала больш за 6 мільёнаў чалавек
Святы Айцец
03.01.2014 11:38

За 9 месяцаў Пантыфікату Папы Францішка публічныя мерапрыемствы з яго ўдзелам наведала больш за 6 мільёнаў чалавек. Аб гэтым паведаміла 2 студзеня Прэфектура Папскага Дому.

Паводле статыстыкі, за перыяд з сакавіка па снежань у літургічных цэлебрацыях з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 2,2 млн чалавек. Яшчэ каля 1,6 млн вернікаў наведалі агульныя аўдыенцыі па серадах. Самымі масавымі падзеямі былі сустрэчы на малітве “Анёл Панскі” і “Regina Coeli”, у іх прынялі ўдзел амаль 2,7 млн чалавек.

Самая вялікая колькасць удзельнікаў агульных аўдыенцый адзначалася ў маі – каля 340 тысяч вернікаў. Сустрэчы на “Анёл Панскі” былі самымі масавымі ў снежні – у перыяд падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння. Іх наведала каля 650 тысяч пілігрымаў.

Акрамя гэтага, Пантыфік сустрэўся з больш чым 3 мільёнамі вернікаў падчас Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра і сотнямі тысяч жыхароў італьянскіх гарадоў, якія наведваў у мінулым годзе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.