Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа плануе наведаць Святую Зямлю 24-26 мая |
Святы Айцец
|
05.01.2014 15:30 |
Пасля малітвы “Анёл Панскі” 5 студзеня на плошчы св. Пятра Папа Францішак сказаў, што жадае паведаміць вернікам пра сваё апостальскае падарожжа на Святую Зямлю, якое намерваецца здзейсніць 24-26 мая. Яго галоўнай мэтай, адзначыў Пантыфік, будзе ўзгаданне гістарычнай сустрэчы Папы Паўла VI і Патрыярха Канстанцінопальскага Афінагора 50 гадоў таму, 5 студзеня 1964 г.
Святы Айцец паведаміў, што падчас паездкі наведае сталіцу Іарданіі Аман, а таксама Бэтлеем і Ерузалем.
Пры Гробе Пана ў Ерузалеме адбудзецца экуменічная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў усіх прысутных там хрысціянскіх канфесій. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.