Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец наведаў “жывыя яслі” ў рымскай парафіі
Святы Айцец
07.01.2014 13:02

Папа Францішак наведаў “жывыя яслі” ў рымскай парафіі Св. Альфонса Марыі Лігуоры 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Папа благаславіў выканаўцаў ролі Святой Сям’і – Марыі, Юзафа і Дзіцятка Езуса, а пасля малітвы ў парафіяльным касцёле вярнуўся да вернікаў на пляцоўцы перад святыняй, сярод якіх былі дзеці і хворыя.

“Будзем маліцца за дзяцей, за ненароджаных, бузем маліцца за бабуль і дзядуляў, за якімі стаіць мудрасць”, - сказаў Папа ў прывітанні. Звяртаючыся да дзяцей, Пантыфік дадаў: “Падыходзіць да завяршэння Божае Нараджэнне, пачынаецца новы год, але Езус застаецца з намі. Вы верыце ў гэта?” Дзеці адказалі гучным “так”.

Сённяшні Папа лічыцца вялікім энтузіястам “жывых ясляў” Божага Нараджэння, бо, будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, асаблівым чынам падтрымліваў такія ініцыятывы. Часта іх удзельнікамі былі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.