Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак дапамог арганізатарам Сусветнага дня моладзі пагасіць вялікі доўг
Святы Айцец
08.01.2014 14:40

Святы Айцец вырашыў аказаць фінансавую падтрымку архідыяцэзіі Рыа-дэ-Жанейра і часткова дапамагчы ёй пагасіць вялікі доўг, які ўзнік пасля Сусветнага дня моладзі. Першапачаткова доўг складаў больш за 38 млн. Арганізатары пайшлі на такія выдаткі, каб добра арганізаваць правядзенне форуму.

Архідыяцэзіі ўдалося скараціць доўг да 18 млн. Пасля спецыяльнай кампаніі ў кастрычніку было прыцягнута яшчэ больш за 300 тысяч долараў. Цяпер арганізатараў вырашыў падтрымаць сам Папа, паведаміў арцыбіскуп арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра Арані Тэмпеста.

“Ужо калі Святы Айцец быў тут з намі ў Рыа, ён заявіў, што падтрымае нас матэрыяльна, - сказаў іерарх. - Цяпер Дзяржсакратарыят паведаміў нам, што Папа пажадаў перадаць 5 млн долараў, каб пакрыць выдаткі”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.