| Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў |
| Святы Айцец |
| 12.01.2014 15:14 |
|
Кандыдаты на атрыманне кардынальскай годнасці – гэта арцыбіскуп Пьетро Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці; арцыбіскуп Ларэнца Балдзісэры, Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў; арцыбіскуп Герхард Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння; арцыбіскуп Беньяміна Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства; арцыбіскуп Вэстмінстэра (Англія) Вінцэнт Нікалс; арцыбіскуп Манагуа (Нікарагуа) Леапольда Хасэ Саларсана; арцыбіскуп Квэбэка (Канада) Жэраль Сіпрыян Лакруа; арцыбіскуп Абіджану (Кот д’Івуар) Жан-Пьер Кутва; арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) Арані Тэмпеста; арцыбіскуп Перуджы (Італія) Гвальцьера Басэці; арцыбіскуп Буэнас-Айрэса (Аргенціна) Марыё Аўрэліё Полі; арцыбіскуп Сеула (Карэя) Андру Ём Су Чжун; арцыбіскуп Санцьяга (Чылі) Рыкарда Эсаці Андрэла; арцыбіскуп Уагадугу (Буркіна-Фасо) Філіпэ Накелентуба Уэдраога; арцыбіскуп Катабата (Філіпіны) Арланда Уэвэда; біскуп Ле-Ке (Гаіці) Шылбі Ланглуа. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


12 студзеня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў. Пантыфік нагадаў, што 22 лютага, у свята Катэдры св. Пятра, скліча кансісторый, падчас якога прызначыць 16 кардыналаў, якія, належачы да розных народаў, “прадстаўляюць цесную касцёльную сувязь паміж Касцёлам Рыма і іншымі Касцёламі па ўсім свеце”.
для друку
Ватыканскае радыё