Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ў бліжэйшы час
Святы Айцец
13.01.2014 17:23

У Ватыкане было абвешчана, у якіх мерапрыемствах у бліжэйшыя месяцы прыме ўдзел Папа Францішак. 19 студзеня Пантыфік наведае рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса, гэта будзе яго трэці пастырскі візіт у парафіі Вечнага горада.

25 студзеня, ва ўрачыстасць Навяртання св. Паўла, Папа прыме ўдзел у Нешпарах у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі.

Ва ўрачыстасць Ахвяравання Пана, 2 лютага, Пантыфік узначаліць Імшу з удзелам членаў інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця ў іх патранальнае свята.

16 лютага Папа наведае рымскую парафію Св. Тамаша Апостала.

22 лютага Святы Айцец узначаліць звычайны публічны кансісторый, калі будуць узведзены новыя кардыналы. 23 лютага ў ватыканскай базыліцы адбудзецца Імша з удзелам Папы і новых кардыналаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.