Папа сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства |
Святы Айцец
|
17.01.2014 17:19 |
14 лютага, ва ўспамін св. Валянціна, Папа Францішак сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства. Сустрэча пад дэвізам “Радасць “так”, сказанага назаўсёды” пройдзе па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і, і ў ёй прымуць удзел пары, якія праходзяць падрыхтоўку да сужэнства.
Старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья нагадаў, што Папа Францішак шмат разоў заклікаў моладзь жыць радасцю “вернай і плённай любові, якая ўзрастае ў святасці, калі наследуе прыклад Святой Сям’і і прымае Хрыста ў сямейнае жыццё”.
З заручанымі маладымі вернікамі сустракаўся папярэднік Папы Францішка Бэнэдыкт XVI у верасні 2011 г. у Анконе (Італія) з нагоды Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|