Папа Францішак падтрымаў “Марш за жыццё” ў Парыжы |
Святы Айцец
|
18.01.2014 13:03 |
Папа Францішак падтрымаў “Марш за жыццё” ў Парыжы, правядзенне якога запланавана на 19 студзеня. Апостальскі Нунцый у Францыі арцыбіскуп Луіджы Вентура ў спецыяльным пасланні адзначыў, што Святы Айцец праінфармаваны аб ініцыятыве і падтрымлівае ўдзельнікаў акцыі.
Папа заклікаў “захоўваць жывую ўвагу да такой важнай тэмы”, як абарона ненароджаных дзяцей, а таксама параіў яшчэ раз перачытаць яго гамілію, прамоўленую 16 чэрвеня 2013 г. з нагоды Дня “Evangelium vitae”, які праходзіў у Ватыкане.
Пантыфік нагадаў пра важнасць тэмы абароны жыцця некалькі дзён таму падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Між іншым Папа сказаў, што “палохае толькі адна думка пра тое, што існуюць дзеці, якія ніколі не змогуць убачыць святло, – ахвяры аборту”.
“Маршы за жыццё” адбываюцца ў падтрымку ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Іх мэта заключаецца ў прыцягненні ўвагі да праблемы забойства ненароджаных дзяцей. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|