| Папа заклікаў да салідарнасці з пакутуючымі на праказу |
| Святы Айцец |
| 26.01.2014 16:18 |
|
“Гэтая хвароба, хаця і памяншаецца, аднак надалей закранае яшчэ шматлікіх людзей, асабліва тых, якія жывуць ва ўмовах крайняй нястачы”, - сказаў Папа і заклікаў да салідарнасці з гэтымі братамі і сёстрамі. Пантыфік заахвоціў вернікаў маліцца за іх і за тых, хто клапоціцца аб іх, і рознымі спосабамі імкнуцца перамагчы гэтую хваробу. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з праказай, мэта якога – прыцягнуць увагу грамадскасці, органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных супольнасцяў і прыватных асоб да гэтай праблемы. 26 студзеня падчас малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак нагадаў пра абавязак хрысціян клапаціцца аб хворых, асабліва церпячых на цяжкія захворванні, такія, як праказа.
для друку
Ватыканскае радыё