Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў |
Святы Айцец |
27.01.2014 15:36 |
Дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў датычацца 7 асоб: італьянца кс. Джузэпэ Джырэлі, дыяцэзіяльнага святара, які памёр у 1978 г.; іспанца а. Захарыі ад св. Тэрэзы, кармэліта, памерлага ў 1957 г.; канадкі с. Марсэлы Мае, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр любові з Квэбэка, памерлай у 1871 г.; аргенцінкі с. Бэнэдэты Арас, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр служак Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, якая памерла ў 1894 г.; мальтыйкі с. Маргарыты ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сэрца Езуса, памерлай у 1952 г.; бразільянкі с. Серафіны з Кангрэгацыі сясцёр адаратарак Крыві Хрыста, якая памерла ў 1988 г.; свецкай верніцы, удавы, італьянкі Элізабэты Сана, якая належала да Трэцяга ордэну св. Францішка, памерлай у 1857 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |