| Папа Францішак уласнаручна напісаў ліст на Дзень памяці ахвяр Халакоста |
| Святы Айцец |
| 27.01.2014 16:09 |
|
У лісце на іспанскай мове, які будзе чытацца вечарам 27 студзеня ў Рыме падчас канцэрту “Скрыпкі надзеі”, арганізаванага ў памяць аб ахвярах Халакоста, Папа выказвае надзею, што слухачы гэтай пранізлівай музыкі будуць “ідэнтыфікаваць сябе з тымі гістарычнымі слязьмі, якія сёння прыходзяць да нас праз гучанне скрыпак, і адчуваць моцнае жаданне спрыяць таму, каб ніколі не паўтарыліся падобныя жахі, якія з’яўляюцца ганьбай для чалавецтва”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


“Каб ніколі не паўтарыліся падобныя жахі, якія з’яўляюцца ганьбай для чалавецтва”, - адзначыў Папа Францішак ва ўласнаручна напісаным лісце да свайго сябра, рабіна Буэнас-Айрэса Абрагама Скоркі, на Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які адзначаецца 27 студзеня. Пантыфік абраў асабісты спосаб - ліст да чалавека, сяброўства з якім выходзіць далёка за рамкі дыялогу паміж дзвюма рэлігіямі, - каб выказаць блізкасць да яўрэйскага народа.
для друку
Ватыканскае радыё