Святы Айцец прывітаў удзельнікаў і арганізатараў Алімпіяды ў Сочы |
Святы Айцец
|
09.02.2014 14:56 |
Святы Айцец прывітаў удзельнікаў і арганізатараў зімовай Алімпіяды ў Сочы і звярнуўся да іх са сваімі пажаданнямі. 9 лютага пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак нагадаў сабраным, што “у гэтыя дні ў расійскім Сочы праводзяцца зімовыя Алімпійскія гульні”.
“Я хацеў бы выказаць мае віншаванні арганізатарам і ўсім спартсменам, з надзеяй, што гэта будзе сапраўднае свята спорту і сяброўства”, - сказаў Пантыфік.
У Сочы нясуць служэнне таксама каталіцкія капеланы. Многія з іх прыбылі з дэлегацыямі сваіх краін, трое прадстаўляюць Каталіцкі Касцёл у Расіі. Створаны тры міжканфесійныя цэнтры, дзе працуюць каля сотні прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій, ісламу, юдаізму, будызму і індуізму. Адну з капліц, размешчаную ў горнай вёсцы, католікі выкарыстоўваюць сумесна з праваслаўнымі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|