Папа да Дня хворых: шчодрае і хрысціянскае стаўленне да хворых - соль зямлі і святло свету |
Святы Айцец |
09.02.2014 15:12 |
Святы Айцец падзякаваў за “каштоўную працу” медыцынскім работнікам, якія не толькі займаюцца лячэннем хворага цела, але і сведчаць увагу да асобы. “Годнасць чалавека ніколі не можа зводзіцца да яго здольнасцяў або магчымасцяў; яна не змяншаецца, калі чалавек становіцца слабым, інвалідам і патрабуючым дапамогі”, - падкрэсліў Папа і дадаў, што аб хворых павінны клапаціцца таксама іх родныя. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |