Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| На 2016 г. запланаваны візіт Папы Францішка ў Аргенціну |
| Святы Айцец |
| 19.02.2014 14:07 |
|
У горадзе Тукуман Святы Айцец жадае прыняць удзел у Эўхарыстычным кангрэсе. Яшчэ адной падставай для візіту будзе святкаванне 200-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Аргенціны. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Аргенцінскія ўлады афіцыйна пацвердзілі паведамленні мясцовых СМІ аб запланаваным візіце Папы Францішка ў яго родную краіну ў 2016 г. Пасол Аргенціны пры Святым Пасадзе Хуан Пабла Каф’ера сказаў 18 лютага ў інтэрв’ю радыёстанцыі “Del Plata”, што “на 2016 г. прадугледжаны візіт Папы ў Аргенціну”.
для друку
Ватыканскае радыё