Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Прадстаўлены план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца на бліжэйшы час |
Святы Айцец
|
27.02.2014 13:57 |
На працягу бліжэйшых двух месяцаў Папа Францішак наведае дзве рымскія парафіі, прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях і ўзначаліць набажэнствы Вялікага тыдня. У Апостальскай Сталіцы прадстаўлены план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца на бліжэйшы час.
У Папяльцовую сераду Пантыфік узначаліць на Авенцінскім пагорку ў Рыме пакутную працэсію ад касцёла св. Анзэльма да базылікі св. Сабіны.
9-14 сакавіка Папа будзе ўдзельнічаць у велікапосных рэкалекцыях у Ватыкане.
На працягу Вялікага посту, 16 сакавіка і 6 красавіка, Пантыфік наведае дзве рымскія парафіі.
Галоўныя мерапрыемствы з удзелам Святога Айца адбудуцца на працягу Вялікага тыдня. У Ватыкане Пантыфік узначаліць Імшу Хрызма, набажэнствы Вялікага тыдня, літургію Пасхальнай вігіліі і ўдзеліць вернікам у Велікодную нядзелю благаслаўленне “Urbi et Orbi”. У Вялікую пятніцу Папа па традыцыі прыме ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў Рымскім калізеі.
27 красавіка на плошчы св. Пятра Пантыфік узначаліць кананізацыю благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.