Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
Святы Айцец
07.03.2014 14:16

Папа Францішак прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях, якія працягнуцца да 14 сакавіка. Між іншым, Пантыфік адправіцца на рэкалекцыі на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі.

Святы Айцец вырашыў правесці час духоўных практыкаванняў па-за мурамі Ватыкана – у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, недалека ад летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Яго папярэднікі для перамяшчэння на такія дыстанцыі звычайна карысталіся верталётам.

Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме “ачышчэння сэрца”, правядзе іх кс. Анджэло Дэ Данаціс, пробашч рымскай парафіі св. Марка Евангеліста. У праграме духоўных практыкаванняў прадугледжаны малітва, медытацыі і разважанні, а таксама штодзённая Эўхарыстыя. Папа і іншыя супрацоўнікі Рымскай Курыі пакінуць Ватыкан вечарам 9 сакавіка.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.