Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пачаліся велікапосныя рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў Рымскай Курыі
Святы Айцец
10.03.2014 14:17

9 сакавіка Папа Францішак накіраваўся ў мястэчка Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, каб прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях. Разам са Святым Айцом Ватыкан пакінулі каля 80 іерархаў і супрацоўнікаў Рымскай Курыі.

Рэкалекцыі працягнуцца да 14 сакавіка, яны прысвечаны “ачышчэнню сэрца”. Праводзіць духоўныя практыкаванні кс. Анджэло Данаціс, пробашч рымскай парафіі Св. Марка Евангеліста.

Удзельнікі адправіліся ў Арыча на двух аўтобусах. З Пантыфікам развіталася і пажадала плённага часу духоўных практыкаванняў невялікая група вернікаў.

Адзін з удзельнікаў рэкалекцый біскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et pax”, расказаў у інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу “Tgcom 24”, што супольнае падарожжа cа Святым Айцом дазволіла сабраным адчуць сябе адзінай хрысціянскай сям’ёй, людзьмі, якія працуюць дзеля адной справы: служэння чалавецтву і Касцёлу. Іерарх паведаміў таксама, што ўсе ўдзельнікі духоўных практыкаванняў павінны будуць заплаціць за пражыванне ў рэкалекцыйным цэнтры, як робяць іншыя пілігрымы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.