Пантыфік наведае Паўднёвую Карэю 14-18 жніўня |
Святы Айцец
|
10.03.2014 15:35 |
Апостальскае падарожжа Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю адбудзецца 14-18 жніўня 2014 г. Нагодай стануць VI Дні азіяцкай моладзі, што пройдуць у Тэджоне, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны.
У спецыяльным паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што Папа Францішак здзейніць гэты візіт, прымаючы запрашэнне Прэзідэнта краіны і мясцовых біскупаў. Азія з’яўляецца самай густанаселенай часткай свету і там пражывае самая вялікая ў свеце колькасць нехрысціян. Рымскія Пантыфікі не наведвалі гэты кантынент з 1999 г. – з часу візіту Яна Паўла ІІ у Індыю.
Летам 2013 г., вяртаючыся са Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, Папа Францішак падзяліўся з журналістамі, што разглядае магчымасць такога падарожжа. “У Азію трэба паехаць, паколькі Папу Бэнэдыкту XVI не хапіла часу здзейсніць падарожжа на гэты кантынент”, - сказаў Пантыфік і дадаў, што атрымаў запрашэнні ад некаторых азіяцкіх краін. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|