Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак прыме ўдзел у малітве за ахвяр мафіі
Святы Айцец
15.03.2014 17:17

Святы Айцец Францішак будзе маліцца за ахвяр італьянскай мафіі. 21 сакавіка ў Рыме Папа прыме ўдзел у малітоўным чуванні з роднымі і блізкімі загінуўшых.

700 чалавек, якія збяруцца на набажэнстве, будуць прадстаўляць 15 тысяч, якія страцілі сваіх родных. Пантыфік правядзе на малітве ў касцёле св. Грыгорыя VII недалёка ад Ватыкана паўтары гадзіны.

Старшыня асацыяцыі, у якую ўваходзяць родныя людзей, што загінулі ад рук мафіі, кс. Луіджы Ч’ёці, назваў удзел Папы ў малітоўным чуванні вялікім падарункам і сігналам з боку Святога Айца супраць насілля і карупцыі мафіі. За гэтым стаіць павага да жыцця і чалавечай годнасці. Святар падкрэсліў, што многія людзі сталі ахвярамі злачынных структур толькі таму, што жадалі дапамагчы іншым.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.