| Папа заклікаў маліцца за пасажыраў і экіпаж зніклага самалёта |
| Святы Айцец |
| 16.03.2014 16:20 |
|
Авіялайнер, на борце якога былі 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажу, 8 сакавіка ноччу знік з экранаў радараў. Ён выконваў рэйс з Куала-Лумпура ў Пекін і ў момант апошняга кантакту знаходзіўся ў 220 кіламетрах ад усходняга ўзбярэжжа Малайзіі. Зніклы самалёт “Malaysia Airlines” у меркаваным месцы яго падзення ў Паўднёва-Кітайскім моры шукаюць звыш 50 караблёў і самалётаў з 10 краін, аднак пошукі пакуль нічога не далі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


Папа Францішак заклікаў да малітвы за людзей, якія былі на борце авіялайнера, што некалькі дзён таму знік над усходнім узбярэжжам Малайзіі. “Я запрашаю вас маліцца за пасажыраў і экіпаж малазійскага самалёта і членаў іх сем’яў. Мы блізкія да іх у гэты цяжкі час”, - сказаў Пантыфік на нядзельнай сустрэчы з вернікамі 16 сакавіка.
для друку
Ватыканскае радыё