| Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы |
| Святы Айцец |
| 24.03.2014 14:14 |
|
“Усе хрысціяне страцілі аднаго са сваіх важнейшых духоўных лідараў, адважнага і мудрага ў кіраванні сваім народам у вельмі складаныя часы”, - напісаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што сірыйскі Патрыях спрыяў дыялогу і міру паміж вернікамі розных рэлігій на Блізкім Усходзе, рэгіёне, пазначаным канфліктамі, якія нясуць смерць і разбурэнні. Пантыфік нагадаў, што Ігнацый Зака І прымаў удзел у Другім Ватыканскім Саборы ў якасці назіральніка і зрабіў вялікі ўклад ва ўмацаване адзінства паміж Сірыйскай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацыя Закі І Іваса. Іерарх адышоў у вечнасць 21 сакавіка ва ўзросце 80 гадоў у Германіі, дзе праходзіў лячэнне ў адной з клінік. Яго цела было перавезена ў Ліван, а затым у Сірыю, дзе адбудзецца пахаванне.
для друку
Ватыканскае радыё