Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам ЗША |
Святы Айцец |
27.03.2014 17:34 |
Святы Айцец і Прэзідэнт ЗША абмеркававалі тэмы, звязаныя з міжнароднай сітуацыяй, і выказалі пажаданне, каб на тэрыторыях, дзе адбываюцца канфлікты, захоўвалася павага да правоў чалавека і міжнароднага права, а праблемы вырашаліся шляхам перамоваў. Гаворачы пра двухбаковыя адносіны і супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай, суразмоўцы звярнулі ўвагу на асабліва важныя пытанні для Касцёла ў ЗША, звязаныя з правамі людзей на рэлігійную свабоду, жыццё і свабоду сумлення, а таксама з рэформай міграцыйнага заканадаўства. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |