Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі
Святы Айцец
29.03.2014 21:46

29 сакавіка Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі. Такім чынам кардынал Жуан Брас дэ Авіс застанецца прэфектам Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Кардынал Жан-Луі Таран застанецца старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, а кс. Мігель Анхель Аюс Гіксота – сакратаром гэтага ведамства. Папа Францішак таксама пацвердзіў на пасадзе старшыні Папскай рады па культуры кардынала Джанфранко Равазі.

Акрамя таго, Святы Айцец уключыў у вышэй узгаданыя структуры Рымскай Курыі шэраг кардыналаў, біскупаў, святароў, законнікаў і законніц, а таксама свецкіх вернікаў у якасці членаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.