| Папа Францішак сустрэўся з каралевай Вялікабрытаніі |
| Святы Айцец |
| 04.04.2014 13:52 |
|
Сустрэча мела прыватны характар. Затым адбылося прадстаўленне дэлегацыі, якая суправаджала каралеву, і абмен падарункамі. Елізавета II прынесла ў дар Святому Айцу кошык з прадуктамі, паходзячымі з розных частак каралеўскіх уладанняў: мёд з садоў Букінгемскага палаца, аляніну і ялавічыну з Віндзорскага замка, сідр і яблычны сок з Сандрынгем, печыва і віскі з сядзібы Балморал у Шатландыі. Пантыфік падарыў каралеве факсіміле каштоўнага дакумента з 1679 г., які захаваўся ў Ватыкане і якім Папа Інакенцій XI пашырыў культ св. Эдуарда Спаведніка на ўвесь Касцёл. Святы з’яўляўся продкам брытанскай каралеўскай сям’і і заснавальнікам Вэстмінстэрскага абацтва. Герцаг Эдынбургскі атрымаў ад Папы трыпціх медалёў бягучага Пантыфікату. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


3 красавіка Папа Францішак сустрэўся з каралевай Вялікабрытаніі Елізаветай ІІ. Візіт каралевы пачаўся на ватыканскай плошчы Яна Паўла II, дзе яе прывітаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Пьетро Паралін. Пантыфік прыняў каралеву і яе мужа герцага Эдынбургскага ў адным з памяшканняў Залы Паўла VI.
для друку
Ватыканскае радыё