Рымскім зняволеным перададзены падарунак Святога Айца |
Святы Айцец
|
18.04.2014 13:13 |
Зняволеныя рымскай турмы “Regina Caeli” атрымалі ад Святога Айца Францішка каля 1000 кніг, якія ўключаюць чатыры Евангеллі і Дзеі Апосталаў. Іх перадаў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі. “Гэта была ўзрушваючая і кранаючая сустрэча. Многія зняволеныя плакалі, адчуваючы любоў Пантыфіка”, - падзяліўся іерарх на заканчэнне візіту ў турму і адзначыўшы, што многія зняволеныя дзяліліся сваімі цяжкасцямі, апавядалі пра патрэбы і запрасілі Святога Айца наведаць іх.
Турма “Regina Caeli” знаходзіцца недалёка ад Ватыкана і таму, на іх думку, для Папы Францішка гэта магла б быць “проста прагулка”. Папскі элемазінарый у сваю чаргу паразмаўляў з прысутнымі пра Божую міласэрнасць і нагадаў, што Езус заўсёды прабачае. Затым іерарх сустрэўся з валанцёрамі і капеланамі, якія працуюць у гэтай установе.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|