Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пацыенты ватыканскай дзіцячай клінікі атрымалі салодкія падарункі ад Пантыфіка |
Святы Айцец
|
19.04.2014 13:48 |
Пацыенты ватыканскай дзіцячай клінікі “Bambino Gesu” атрымалі салодкія падарункі ад Святога Айца Францішка з нагоды велікодных святаў. Папа перадаў для іх 150 шакаладных яек, якія з’яўляюцца традыцыйным велікодным ласункам у Італіі.
Папа наведваў клініку “Bambino Gesu” напярэдадні Божага Нараджэння ў 2013 г. Той візіт многія журналісты называлі “самым кранальным” за час яго Пантыфікату. Святы Айцец правёў у шпіталі амаль тры гадзіны, сустракаючыся з дзецьмі, якія там праходзяць лячэнне, іх сем’ямі і медыцынскім персаналам.
Педыятрычны шпіталь “Bambino Gesu” з’яўляецца ўласнасцю Апостальскай Сталіцы. Ён лічыцца адной з найлепшых дзіцячых бальніц Італіі. Першым Пантыфікам, які наведаў яго, быў Ян ХХІІІ, які пабываў там у 1958 г. Павел VI, Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI таксама наведвалі шпіталь.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.