| Папа Францішак выказаў салідарнасць з беспрацоўнымі |
| Святы Айцец |
| 24.04.2014 15:53 |
|
Перад згашэннем даменнай печы, што адбылося 22 красавіка 2014 г. увечары, металургі пераслалі Святому Айцу свой відэа-зварот. «Дарагія работнікі, дарагія браты, на вашых тварах адлюстраваўся глыбокі смутак і неспакой бацькоў сем’яў, якія патрабуюць павагі да свайго права на працу, на годнае жыццё і клопат аб тым, кам накарміць і выхаваць сваіх дзяцей. Будзьце ўпэўнены ў маёй салідарнасці і малітве. Не губляйце надзеі, Папа з вамі і моліцца за вас, каб, калі згасне чалавечая надзея, заяснела надзея Божая, што ніколі не расчароўвае», — сказаў Святы Айцец. |


У канцы агульнай аўдыенцыі 23 красавіка Папа Францішак выказаў салідарнасць з працаўнікамі металургічнага камбіната «Lucchini» у італьянскім П’ёмбіна, які знаходзіцца на стадыі закрыцця.
для друку
Ватыканскае радыё