Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак накіраваў відэа-пасланне да аргентынскай моладзі |
Святы Айцец |
30.04.2014 11:03 |
![]() Сустрэць Езуса! Паглядзіце, якімі былі апосталы: пазней аслабелі і не паводзілі сябе добра. Пётр адрокся ад Езуса, Юда здрадзіў Яму, іншыя збеглі. Менавіта, потым прыходзіць барацьба за тое, каб застацца верным сустрэчы з Езусам», — сказаў Святы Айцец і спытаўся ў маладых людзей: «Кім з’яўляешся ты? Энтузіястам, як у пачатку апосталы? Тым, хто хоча ісці за Езусам, але каго прываблівае шмат іншых рэчаў? Ці можа блудным сынам, які растраціў усю спадчыну свайго бацькі, але потым меў мужнасць вярнуцца і адчуць абдымкі міласэрнасці?». Папа Францішак звярнуўся да дзяўчын: «Вы павінны заснаваць сваё жыццё на пяшчоце і вернасці. Ідзіце дарогай тых жанчын, якія ішлі следам за Езусам, і калі ўсё ішло выдатна, і калі было дрэнна. Вялікім скарбам жанчыны з’яўляецца тое, што яна можа даваць жыццё, дарыць цеплыню, спакой і радасць». Менавіта гэтага часта не хапае мужчынам, адзначыў Папа. «Вы — жанчыны Касцёла. Гэта ваша месца: быць Касцёлам, утвараць Касцёл, знаходзіцца побач з Езусам, дарыць пяшчоту, суправаджаць, дазваляць узрастаць», — сказаў Святы Айцец у сваім пасланні да аргентынскай моладзі. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.