Святы Айцец пра тры рысы людзей, народжаных да новага жыцця |
Святы Айцец |
30.04.2014 11:22 |
29 красавіка ён узначаліў св. Імшу ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Пантыфік спаслаўся на ўступныя радкі Першага пасланне св. Яна і вылучыў тры характэрныя рысы Касцёла першых стагоддзяў: здольнасць да згоды ўнутры, сведчанне аб Хрысце па-за сваімі межамі, клопат, каб ніхто з членаў не цярпеў нястачы. Гэта тры рысы людзей, народжаных да новага жыцця, падкрэсліў Папа падчас сваёй гаміліі ў Доме св. Марты. Гаворачы пра спакой і згоду ў раннім Касцёле, Францішак падкрэсліў: «Гэта азначае, што ў гэтай супольнасці не было месца для плётак, зайздрасці, паклёпу, зняславы». Ён дадаў, што перад хрысціянамі заўсёды стаіць заданне быць сціплымі, пакорнымі, пазбягаць канфліктаў дзеля ўлады, спрэчак, выкліканых зайздрасцю, супрацьстаяць д’яблу, які хоча падзелаў. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |