Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: хрысціянства — гэта не прыгожыя ідэі і храмы, але сведчанне |
Святы Айцец |
06.05.2014 17:19 |
![]() «Мучаніцтва» — гэта пераклад грэчаскага слова, якое азначае таксама «сведчанне»(…). Нельга зразумець хрысціяніна, калі ён не з’яўляецца сведкам, не дае сведчання. Мы не з’яўляемся носьбітамі «рэлігіі ідэй», чыстай тэалогіі, цудоўных рэчаў, запаведзяў. Не, мы з’яўляемся народам, які ідзе за Езусам Хрыстом і дае сведчанне (…) і гэта сведчанне часам даходзіць да аддання жыцця», — падкрэсліў Папа. Францішак адзначыў, што пасля забойства св. Стэфана, выбухнуў жорсткі пераслед хрысціянскай супольнасці ў Ерузалеме. Многія вернікі пачалі ўцякаць у іншыя мясцовасці і сведчанне пашыралася. Так пачалася «місія Касцёла» — многія слухалі гэтых людзей і навярталіся, падкрэсліў Пантыфік і дадаў, што сваім сведчаннем яны «прапаведвалі веру». «Сведчанне, якое даецца ў штодзённым жыцці, у цяжкасцях, падчас пераследу, смерці — заўсёды плённае. Касцёл плённы і з’яўляецца Маці, калі сведчыць пра Езуса Хрыста. Але калі Касцёл закрываецца ў самім сабе, калі лічыць сябе «рэлігійным універсітэтам» са шматлікімі цудоўнымі ідэямі, храмамі, музеямі, цудоўнымі рэчамі і не дае сведчання — становіцца бясплённым. Тое самае і з хрысціянамі. Хрысціянін, які не дае сведчання, застаецца бясплённым, не дае жыцця атрыманага ад Езуса Хрыста», — сказаў Папа. Францішак нагадаў, што хрысціянскае сведчанне немагчыма без дапамогі Святога Духа. Таму, у моманты, калі вернікі павінны выбраць правільны шлях, адмовіцца ад чагосьці — павінны маліцца да Святога Духа, каб умацаваў і накіраваў на шлях сведчання. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.