Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мільён чалавек змогуць прыняць удзел у беатыфікацыйнай Імшы, якую Папа ўзначаліць у Сеуле
Святы Айцец
18.05.2014 16:07

16 жніўня ў цэнтры Сеула Папа Францішак беатыфікуе 124 карэйскіх мучанікаў. У Імшы змогуць прыняць удзел мільён чалавек. Пяцідзённае падарожжа Папы ў Паўднёвую Карэю адбудзецца 14-18 жніўня, яго асноўная мэта заключаецца ва ўдзеле Пантыфіка ў Азіяцкім дні моладзі.

Гэта будзе трэцяя замежная паездка Папы Францішка, пасля Бразіліі і Святой Зямлі, а таксама трэці візіт Біскупа Рыма ў Карэю – раней, у 1984 г. і 1989 г., краіну наведваў Ян Павел II.

Карэйскае грамадства з энтузіязмам успрыняло пілігрымку Святога Айца. Мясцовыя СМІ выказалі надзею, што візіт можа прынесці мір для ўсяго рэгіёну. 5,3 мільёны католікаў складаюць трэцюю па велічыні рэлігійную групу ў Паўднёвай Карэі. Гэта самая хуткарослая каталіцкая супольнасць у рэгіёне.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.